У кіі два канцы

U2 — Easter Lily EP
Другі нечаканы EP гурта U2, які выйшаў у 2026 годзе, зноў не дорыць прыхільнікам тыя самыя яркія, эмацыйныя ўражанні, якіх яны так доўга чакалі. Гэты сэт больш імкнецца да шчырай і натхняльнай часткі асобы гурта, часткі якая не зусім ідэальна падыходзіць для стадыённых выступаў і сумесных спеваў.
Ilienses Tree — Toward the Storm
Іх гучанне глыбока ўкаранёнае ў самых змрочных і панурых баках дум-і дэт-метала. Гурт стварае важную і пранізлівую музычную мову, дзе зруйнавальны цяжар падтрымлівае вакал. Дэпрэсія, гора, страта сябе і смерць — здавалася б, асноўныя лірычныя ключы любога поджанра метала, але тут мы пачуем глыбока інтраспектыўныя тэксты аб далікатнасці чалавека, якім кіруе сталае дужанне з пустатой, сорамам, страхам і параза, ураўнаважаная адчайнай патрэбай у вылячэнні і сэнсе. Гэта нерваванне, скрыгат зубоў, які з дзіўнай дакладнасцю перадае лёгкую паніку і духоўнае знясіленне сучаснага жыцця. Ніколі б не падумаў, што Ilienses Tree з Італіі, Кальяры.
Tomora — Come Closer
Закладнік еўраклубных рытмаў 90-х, разарваны на часткі не занадта ўдалымі прыёмамі двух вельмі таленавітых людзей Aurora і Тома Роўлендса з Chemical Brothers пад псеўданімам Tomora. Здаецца, натуральны патэнцыял дуэта па-сапраўднаму расчыніцца ў будучых запісах, пасля таго як яны здабудуць сваю энергію на жывых выступах.
Purple Skies — Million Years
Хоць яны абазваліся прота-дум і ў іх сапраўды ёсць крыху прагрэсіўнага гучання, у асноўным дзякуючы іх сярэднетэмпавым, нястрымана простым кампазіцыям, яны толькі крыху скаціліся ў метал — змрочны, блюзавы і ўмерана складаны.
Irmin Schmidt — Requiem
Сузаснавальнік Can Ірмін Шміт стварыў медытатыўны авангардны твор класічнай музыкі, які разважаў аб страце і памяці, а таксама аб прыродзе і навакольным асяроддзі.
Gentilesky — Dream
Італьянска-турэцкі фемінісцкі хардкор і фанк-панк, які падсілкоўваецца эстрагенам і маральным абурэннем, выпускае жаночую лютасьць з сучасным радыкальным самавыяўленнем.
Ringo Starr — Long Long Road
Вось проста, мусіць, пішацца чалавеку, вось ён і выпускае, ну што ж, мае права. У гэтым матэрыяле няма нічога складанага. Другі кантры-альбом Рынга Стара, спрадзюсаваны Ці Бонам Бернетам, уключае ў сябе ўдзел такіх артыстаў, як Шэрыл Кроў, Білі Стрынгс, Сэнт-Вінсэнт і Молі Татл, таму Стар у асноўным сам адчуваецца як запрошаны госць на ўласным альбоме.
Megan Moroney — Cloud 9
Музыка кантры і спевы аб Інстаграме, на здзіўленне не гучыць недарэчна. Але 15 песень у гэтым сярэднетэмпавым цыкле за пастэльна-ружовымі адценнямі і праблемамі каралевы выпускнога балю не бачныя зусім.
Isabel Pine — Fables
Глыбіня рэзкасці эмбіента пашыраецца і звужаецца па меры развіцця гэтых электронных аранжыровак, якія ўмела спалучаюць элементы скрыпкі, альта, віяланчэлі і басэтлі.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
Angine de Poitrine — Volume II
Gorillaz — The Mountain
Moby — Future Quiet
