Boards of Canada — Inferno (ці як не мастурбаваць).

Сярод чытачоў майго выдатнага знакамітага сайта распаўсюджана памылка, што я добра разбіраюся ў музыцы, пішу (мая жонка ў гэтым сумняваецца), шмат падарожнічаю і заўсёды ў курсе ўсіх музычных падзей у свеце. Не хачу вас хваляваць ці расчароўваць, але гэта не зусім так. У мяне ёсць жыццё і людзі, якія адымаюць час ад праслухоўвання музыкі — і гэта выдатна, таму, што ніякія абдымакі з Білі Айдалам (прабачце мяне), не заменяць абдымак з маёй дачкой Франчэскай. Хаця пра сустрэчы са шматлікімі вядомымі асобамі я, без сумневу, буду памятаць, як і пра свайго сябра Арцёма, які ўжо 15 гадоў жыве ў ЗША, а некалі пазнаёміў мяне з Boards of Canada. Калі раптам я згублю здольнасць памятаць, то пазбавлюся і здольнасці распавядаць гісторыі свайго жыцця, мне здаецца з такой заявай няўлоўны шатландскі электронны дуэт, які актыўна культывуе таямнічасць, вяртаецца пасля больш за дзесяцігадовага перапынку.
Падобна, асноўныя гукі Boards of Canada атрымалі змрочнае, містычнае, нервовае, але спакойнае, мантажнае, марудлівае абнаўленне. Падмурак з трывожных фрагментаў, якія распадаюцца, ураўнаважваецца бітамі, стварэнне такой, на першы погляд, бязладнай музыкі можа здацца выпадковым працэсам, але пасля шматразовага праслухоўвання я пачаў разглядаць логіку іх новага вар’яцтва. Глыбіня і высакаякасная чысціня гучання для мяне манатонна не банальныя, а часта адчуваліся як анамалія, якая існуе ў памежнай прасторы, таму працягласць у семдзесят хвілін вельмі радуе. Зноў і зноў я лавіў сябе на тым, што лічу долі і такты, спрабуючы зразумець архітэктуру трэкаў.
Свет велізарны і шмат у чым непазнальны, такім мы яго бачылі з маім сябрам проста слухаючы Boards of Canada раней. У альбоме Inferno барабанныя і гітарныя брэйкі з гатычным адценнем ствараюць злавесную асацыяцыю з кінематаграфічным апакаліпсісам і дзякуючы простым, паўтаральным і нарастаючым патэрнам ажываюць на фоне арпеджаванага сінтэзатара і жудасных вакальных сэмплаў. Цяпер свет велізарны з-за хаосу і страты культурнай памяці і хоць для таго, каб ацаніць музыку, не трэба шмат розуму, альбом працяты таямнічымі намёкамі на рэлігійнасць, акультызм, экзістэнцыйныя сумневы чалавецтва, што прымушае вас думаць пра сэнс жыцця больш, чым пра жаданне быць каханым ці жаданні заняцца любошчамі / сэксам / каханнем.
Аб лірыцы і значэнне гутарковых сэмплаў трошкі самі спытайце ў Google, кали цикава, але схільныя да выкарыстання маўленчых фрагментаў са зваротнай маскіроўкай і скажоных сінтэзатарных тонаў, браты гістарычна мелі поспех у стварэнні двухсэнсоўнасці. Яны па-майстэрску выкарыстоўваюць малазразумелыя зрыўкі пачуццяў, якія немагчыма вызначыць, але якія пры гэтым здаюцца дзіўна знаёмымі. Скажу толькі, што пошук страчанага імпульсу кахання для мяне відавочны на гэтым альбоме, не трэба ўпірацца ў непрыкрытую крытыку Бога і рэлігіі.
За тыдзень да выхаду Inferno у некаторых тэатрах, залах, касцёлах і музычных крамах па ўсім свеце ў цемры павольна круціўся палаючы шасцікутнік, пакуль альбом прайграваўся. Кампанія, якая папярэднічала рэлізу, была ў класічным стылі Boards of Canada: загадкавыя VHS-касеты нечакана з’яўляліся ў паштовых скрынях фанатаў, таямнічыя постэры развешваліся на сценах па Вялікабрытаніі і ЗША, а даўно неактыўны вэб-сайт ізноў ажываў з паведамленнем «Нікога няма дома…». А дома то сабраліся ўжо ўсе — можна абдымацца. Таму што пакуль чутны гук вашай пульсавалай крыві, як рытмічны сінкапіраваны грув, гэта трэба рабіць часцей. Мы нярэдка ўяўляем час як лінейную паслядоўнасць падзей. Мы перажываем яго ад кропкі над і да кропкі над і, а трэба атрымліваць асалоду ад яго, не трэба ім мастурбаваць. Магчыма, менавіта такія пачуцці, акрамя фірмовай, скажонай настальгіі вы выпрабуеце ўпершыню, паслухаўшы Inferno.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
U2 — Easter Lily EP
Angine de Poitrine — Volume II
Gorillaz — The Mountain
