Прымусовая перспектыва

Taylor Swift — The life of a showgirl: the encore
Тэйлар Свіфт мае рацыю, сцвярджаючы, што «ты настолькі ж крутая, наколькі круты твой апошні хіт, дзетка», але зыходзячы з гэтага сцвярджэння, яна даволі пасрэдная для мяне. Нажаль, а можа і на шчасце, я ніколі не падзяляў меркаванняў аб яе геніяльнасці. Пасля шматлікіх варыянтаў свайго альбома 2025 года Тэйлар Свіфт вяртаецца з пашыраным выданнем, у якое дададзены чатыры зусім новыя песні. Гэтыя чатыры песні гучаць як чатыры песні Тэйлар Свіфт. Але песня Тэйлар Свіфт на дадзеным этапе можа азначаць што заўгодна, напрыклад: напамін чальцам журы прэміі «Грэмі» аб камерцыйным дамінаванні Showgirl перад пачаткам галасавання; проста спроба зафіксаваць яшчэ адну неверагодна паспяховую тыдзень продажаў. Вам ёсць розніца? Вы адчуваеце неабходнасць чакаць новых рэлізаў Свіфт? Я – не, а песні на альбоме The Life of a Showgirl: Encore Edition такія ж другасныя і прэсныя, як і тыя, што былі ў арыгінальным альбоме.

Miley — Bass Persuades
Ці прымушае вас маска адчуваць сябе нікчэмным чарвяком, які задыхаецца ў застылых хвалях бруду гэтага жыцця? Ці маска вызваляе вас? Мы жывем у бязладныя, шалёныя і нестабільныя часы, і здаецца, што гэта вар’яцтва ўзмацняецца з кожным днём, што падкрэслівае нашу неабходнасць у выкарыстанні масак. У гукавым жа плане, ёсць толькі дзве спробы зладзіцца з гэтым жудасным мірам — альбо поп-музыка як чысты эскапізм, альбо рэакцыя на яго, як адлюстраванне вар’яцтва і намаганне заглушыць няўмольны шум захапляльным металічным-шумам уласнага складання. Цяпер мы маем справу і з маскамі, і з поп-музыкай. Майлі Сайрус адмаўляецца ад свайго прозвішча ў апошнім творчым пераасэнсаванні сябе. Яна проста класная, такая інтрыгуючая і заблытаная ікона, дастаткова ўпэўненая ў сабе. Але, праз 10 альбомаў, яе харызма па-ранейшаму прыкра супярэчыць яе музыцы. Спявачка, здаецца, затрымалася ў замкнёным коле, у адной і той жа творчай пустэчы, Майлі не хапае эстэтычнай самабытнасці і тэматычнай цэласнасці, бо яна яшчэ хоча казаць пра свайго хлопца.

Chelsea Wolfe — The Dark
Насычаны, інтраспектыўны твор, такі ж складаны і непрадказальны, як і яго аўтарка, якая працягвае кідаць выклік свайму стылю, даследуючы самыя цёмныя куточкі готыкі, фольку і дум-метала. Альбом, які пераплятаецца паміж абыякавым смуткам і гарачай рамантыкай, адначасова жудасны, смешны, загадкавы і неўзаметку кранальны, захапляльны, магутны, часам немы, хоць і працяты аптымізмам. І ў мяне ёсць адчуванне, што The Dark будзе раскрывацца з часам.

Anthrax — Cursum Perficio
Ці змогуць Anthrax зноў выцягнуць труса са свайго чароўнага капелюша, бо, па сутнасці, яны — апошні пакінуты гурт з «Вялікай чацвёркі»? Ці шмат хто чакаў такога зыходу ў часы правальных We’ve Come for You All і Vol. 8? Адкажыце мне на гэтыя пытанні, а я вам пакуль раскажу, што Cursum Perficio (у перакладзе з латыні «Я завяршаю вандраванне») прапануе мноства класічных трэш-рыфаў, а таксама эксперыментуе з прагрэсіўным рокам, грув-рокам і, вядома ж, апускаецца ў атмасферную цемру. Альбом, магчыма, можа стаць апошнім, магчыма, не дасягне тых жа вышынь, што і «For All Kings», але гэта вельмі добры альбом ад гурта, які так шмат разоў спісвалі з рахункаў за гэтыя гады.

Phoebe Bridgers — Lost Weekend
Альбом мае нядосыць дзіўных момантаў, каб падняцца над сваімі недахопамі. Калі дагледзецца, то можна ўбачыць, што паверхня гэтых песень не такая бездакорная, як здаецца. А яшчэ лепш прыслухацца, бо мая заўвага адносіцца як да якасці запісу, так і да ўпэўненасці, з якой выконваюць гэтыя песні, збалансаваныя гітарнымі мелодыямі, якія перарастаюць у нешта трансцэндэнтнае.

Icona Pop — Ritual
Часам музыка аказваецца больш стрыманай, чым маглі б чакаць прыхільнікі. Дзіўная адсутнасць сталасці і гукавога прагрэсу вяртае дуэт у тую самую рамку, з якой яны спрабавалі вырвацца. Ritual не стаў крокам наперад для Icona Pop ці нават перазапускам.

Alabama Shakes — I Must Be Dreaming
Трыо заснавальнікаў гурта ў складзе вакалісткі/гітарысткі Брытані Ховард, гітарыста Хіта Фогга і басіста Зака Кокрэла па-ранейшаму захоўвае сваю хітрую хімію, ствараючы складаныя, мудрагелістыя мелодыі псіхадэлічнага соўла з усяго, што трапляецца пад руку. Альбом I Must Be Dreaming успрымаецца мной, як пераходны для Alabama Shakes, магчыма, занадта стрыманы, каб поўнавартасна задаволіць запыты слухачоў, але ён значна дэманструе рост і пашырэнне кругагляду.

Die Entweihung — Worldwide Terror
Яны зноў і зноў выбіраюць нянавісць і панаванне, упіваючыся прычыненнем болю, а мы свядома прымаем невуцтва і дзікасць з адкрытымі ротамі ад шоку і жаху. Мы сядзім у руінах раю, купаючыся ў крыві ад бяздзейнасці, мы — агідныя драпежныя цары, не паны, не князі з каралямі, а цары самаробнага пекла. Чалавецтва працягвае бясконцую пагоню за глыбінямі распусты, новымі ўзроўнямі заганнай жорсткасці, пры гэтым накіроўвае вынаходлівасць і беднасць розуму на стварэнне ўсё больш перакручаных вычварэнстваў, каб узнесці сябе на заплямлены крывёю трон. Ну, ці, магчыма, так робіць толькі парачка людзей? – дадам я, апісваючы адчуванні ад альбома Worldwide Terror. Die Entweihung — адзін з праектаў ізраільскага мультыінструменталіста Дзяніса Цярэшчанкі. Рэліз гучыць як кампетэнтны рэтра-трэш з элементамі прагрэсіўнага року, выкананы з дастатковай індывідуальнасцю, каб заставацца цікавым — вось галоўны парадокс для мяне. Гэта вінтажны варыянт трэшу, які ў значнай ступені пазбягае сучаснага прадзюсіравання і гукавога майстэрства, аддаючы перавагу аналагаваму, блізкаму да хэві-металу настрою, ён нібыта вырваны з сярэдзіны 80-х.

The Crotches — Fuck The Crotches
Ізраільскія панкі-антысіяністы, перабраліся з адной фашысцкай дзяржавы ў іншую. Ой, The Crotches перабраўшыся ў Лас-Вегас, выпусцілі вар’яцкі альбом, які балансуе на мяжы роспачы і іранічнага гумару. Рэзюмую, гэта ўсяго толькі яшчэ адзін аднастайны музычны гурт, які гатовы плюнуць у ваша піва.

Hanging Garden — Dream Death
Амаль дваццаць гадоў Hanging Garden ціхенька эксперыментавалі з меладычнай меланхоліяй тэхна-дэт-метала, падобна сваім больш вядомым калегам. Дакладней нью-ёркскі музыка Дылан Круз, які зноў выступае ў якасці адзінага музычнага ўдзельніка гурта. І хоць на працягу ўсіх праектаў Круза яго крэатыўнае выкарыстанне шасціструннай гітары нязменна стварае запамінальныя мелодыі, гэтая музыка складаная і патрабавальная. Яе разнастайнасць з’яўляецца ключом да даўгавечнасці і прывабнасці, гітары і барабаны тут поўныя жыцця, а бас напаўняецца звярынымі тонамі, перш чым уступае вакал. Гук шматмерны, ён перамыкаецца паміж жанрамі так хутка і ўвесь час, што лёгка выпусціць бясконцыя варыяцыі, не звяртаючы на іх пільнай увагі. Традыцыяналістам, магчыма, давядзецца пашырыць свой кругагляд, каб належным чынам успрыняць альбом, Dream Death, бо ён змешвае мноства гучанняў, па-майстэрску мякчэе меладычнымі пасажамі ў бок блэк-метала і гэта трэба асэнсаваць. Пласты за пластамі, складанасці за складанасцямі, але ўсё гэта зроблена старанна, каб не перагрузіць слухача, але звесці з глузду.

BleakHeart — A Stone Thrown to Silence
BleakHeart можа супернічаць з лепшымі ўзорамі італьянскага дума, змешвае змрочны альтэрнатыўны рок, дум-метал, шугейз і псіхадэлічную атмасферу, ствараючы захапляльныя, эмацыйна насычаныя гукавыя ландшафты. Дзякуючы чароўным гармоніям, шматслаёвым гітарным партыям, басовым сінтэзатарным тэкстурам, тэмам гора і трансфармацыі, гурт балансуе паміж зруйнавальным цяжарам і далікатнай прыгажосцю. Бліжэй да сярэдзіны, музыка становіцца цямней і злей, з нізкім, цяжкім рыфам.

Brandon Flowers — Thrasher
Хоць словы і голас Брэндана Кветкі (кахаю яго так зваць) застаюцца дасціпнымі і іранічнымі, спадабаецца вам альбом ці не, будзе залежаць выключна ад вашай сімпатыі да жанру кантры і вестэрн ці вашай цярпімасці да яго. Нельга адмаўляць, што большасць гэтых трэкаў адрозніваюцца аднастайнасцю, якая можа здацца некаторым занадта спакойнай і ціхамірнай. Кампазіцыі разгортваюцца проста, дазваляючы далікатным адкрытым разважанням пракрасціся ў падсвядомасць. Не перашкодзіла б крыху больш вегаскага запалу, але замест гэтага мы маем масу душэўнасці, заснаванай на чыстай шчырасці або перакананасці.

Papa Necrose — Anthropomorphy Execution
Хрыплы, трэшавы дэт-метал з мэтай абразіць хрысціян — гэта ідэя не новая, але ёй адчайна не хапае крэатыўных калектываў, каб падтрымліваць актуальнасць. Бразільскі гурт балансуе на мяжы паміж хуткасным дэт-металам і трэшам, што дзіўна, у тэўтонскім стылі. Papa Necrose, несумненна, у дасканаласці валодаюць класічным прагрэсіўным дэт-металам, але ў іх адсутнічае ўласная пазнавальнасць. Музычнасць гурта — відавочная павага да класічнага гучання прагрэсіўнага дэт-метала.

Abuser — Blood Marks
У той час, як некаторыя творы мастацтва, здавалася б, можна расшыфраваць з першага погляду, іншыя патрабуюць больш уважлівага вывучэння. Пры гэтым у альбоме не было нічога залішне складанага. Разуменне аспектаў нашага эмацыйнага выжывання адрознівае Blood Marks. З часам жыццё адкрывае для сябе своеасаблівае суцяшэнне ў прадказальных цыклах, калі ваша штодзённая паездка на працу не суправаджаецца адчуваннямі, параўнальнымі з ударам па твары. Гурт Abuser быў утвораны ў 2018 годзе ва Уроцлаве. Blood Marks — гэта бескампрамісная даніна павагі класічнаму трэш-металу старой школы. Гурт, як жанчына, якая знайшла сваю нішу і ўпэўнена рухалася да заходу, выкарыстоўваючы апошні шанец здабыць пачуццё ўласнай добрай якасці, аааа гурт валодае нейкай чароўнай аўрай падобнай на душу Сатаны. Быццам гэта хлусня, як спелая форма спаду — тая, якая прыходзіць з прасвятленнямі ў сярэдзіне жыцця і моцным пачуццём стойкасці. Хлусня, якая не можа прыкінуцца праўдай, што робіць яе такой захапляльнай.

Saille — Forebode
Saille (вымаўляецца як салл-йе) — чацвёртая літара огамскага алфавіту. Агам, або ранняя ірландская мова, — сярэднявечная мова, якая захавалася толькі ў выглядзе чатырохсот каменных надпісаў, якія былі раскіданыя па захадзе Брытаніі і Ірландыі. Saille азначае вярба, што з’яўляецца цікавай лінгвістычнай з’явай, калі літара можа выкарыстоўвацца як асобны назоўнік. Гэта таксама назва аднаго бельгійскага мелаблэк-метал гурта, які цяпер цалкам складаецца з галандскіх удзельнікаў (ох жа бенілюкс, ну ці еўразвяз), засяроджаных на міфічнасці гэтага свету і міфічнасці за яго межамі.

Дзяніс Леснік

Таксама чытайце:

Madonna — Confessions II
Sepultura — Cloud Of Unknowing
Boards of Canada — Inferno