Пайшлі не па тым шляху і дашлі ў міжнародны дзень сяброў

Violet Grohl — Be sweet to me
Рок музыка можа быць напоўнена цэлым спектрам эмоцый, гучачы далікатна ў самыя ціхія моманты альбома і набываючы рэзкасць пры максімальнай гучнасці. Ваялет Грол даказвае, што можа справіцца як з агрэсіўным альтэрнатыўнымі рокам, так і з туманнымі шугейз-поп кампазіцыямі, яна дэманструе, што як спявачка валодае талентам. І так, гэта дэбютны поўнафарматны альбом дачкі Дэйва Грола з Foo Fighters/Nirvana.
Paul McCartney — The Boys of Dungeon Lane
Меладычны талент і рэшткавы аптымізм у альбом The Boys Of Dungeon Lane робіць усё, што павінен. А ўсё, што павінен рабіць альбом Пола Макартні сёння — проста быць. Ні адна з гэтых песень, верагодна, не ўсплыве ў вас у галаве праз некалькі дзён пасля праслухоўвання. Спеў на роднай мове дазваляе максімальна раскрыць вашыя думкі і эмоцыі, каб яны былі данесены да публікі найлепшым чынам, магчыма, гэта ўдалося Полу зноў.
Dimmu Borgir — Grand Serpent Rising
Калісьці Dimmu Borgir выпраменьвалі злавесную веліч, кіруючы сіламі цемры. Прыкладна 15 гадоў таму проста з абыякавай упэўненасцю і абсалютнай пагардай яны яшчэ былі бязбожнымі ўладалюбцамі. Чвэрць стагоддзя музыкі пісалі зачаравальны блэк-метал, зараз гэта не зусім так, а хутчэй сімфаблэк з элементамі барока. Калі вы слухалі які-небудзь з апошніх альбомаў Dimmu Borgir і сфарміравалі сваё меркаванне, Grand Serpent Rising яго не зменіць.
Dulce Liquido — Mind Domination
Гэта тэхна-індастрыял-мантра, багатая скажонымі талеркамі і дысторшнам, таксама і інтэрпрэтацыя хардкор-тэхна 90-х і дарк-электра-паўэр-нойз.
Knats — A great day in Newcastle
Палітычная музыка працуе толькі пры наяўнасці дакладнай пазіцыі. A Great Day In Newcastle — гэта вялікі кампазіцыйны скок для гурта, які смела даследуе тэмы жабрацтва, засценкаў і злачыннасці з дапамогай дынамічных гукавых выбухаў і эксперыментаў джазавых музыкантаў з энергічным панкам. Аранжыроўкі духавых інструментаў Knats складаныя і адрозніваюцца доўгімі, звілістымі меладычнымі лініямі, на працягу ўсяго альбома дэманструючы адначасова жорсткасць і дасціпнасць.
Ignobleth — Manor of Primitive
Хоць гучанне Ignobleth цудоўна агіднае, напісанне песень і прадзюсаванне пакінулі мяне глыбока расчараваным. Гэта не столькі блэк-дэт-метал, колькі нешта падалена падобнае на яго. Можа ў гэтым і хараство, а не — хараство ў тым, што гурт з Італіі.
Bonner Kramer & Thurston Moore — They came like swallows
Імправізацыйнае гучанне гітары Мура становіцца формай несвядомага эмацыйнага выраза, ствараючы палымяныя і некіравальныя гукі, часта знаходзячы гнеў і супакаенне ў адной і той жа кампазіцыі. Уклад Крамера — мігаценне фартэпіяна, якое ахінае атмасферу сінтэзатарных тонаў, глухі стук і рытуал перкусіі — больш няўлоўны. Сямітрэкавы сумесны праект Цёрстана Мура і Бонера Крамера, як кажуць, з’яўляецца «малітвай за душы сем’яў Палестыны, змучаных вайной».
Drudkh — Thaw
Альбом складаецца з трох песень на жахлівым вакале, які пераходзіць ад роспачы да гневу. Гурт Drudkh, адукаваны ва Ўкраіне, даўно сфармаваў нешта, адрознае атмасфернасцю, трываласцю і ўнутраным выгнаннем. Музыка ж функцыянуе як канцэнтраваны дадатак да гэтай творчасці. Яна адрозніваецца сур’ёзным і змрочным настроем, развіваецца марудна. Струнныя часам супакойваюць гнеў, бо, калі яго не кантраляваць ён псуе, на мой погляд, увесь канцэпт.
Claypool Lennon Delirium — The great parrot-ox and the golden egg of empathy
Назва альбома вядома неверагодная “Вялікі папугай-вол і залатое яйка эмпатыі” Нягледзячы на актуальнасць некаторых тэм, агульны настрой касмічнага попа адкрыта сыходзіць у рэтра. Але трэба адзначыць, што трэці сумесны праект басіста Primus Леса Клейпула і Шона Оно Ленана безумоўна створаны з самааддачай і пільнай увагай да псіхадэлічных дэталяў.
Ligation — After Gods
Ligation спалучае ў сабе культавае фінскае дэт-метал гучанне з элементамі дум-метала і эксперыментальнага нойза. Шум і грукат, якія пранізваюць велічную карціну, падобна паваротам і выгібам у кожнай кампазіцыі, дадаюць дынамікі, як жук-скарабей, які спрабуе прадзерціся скрозь свой панцыр. Ніякі панцыр не можа стрымаць лютасьць або смагу крыві скарабея, а музыкі гуляюць даволі гучна, але пад гэтай адчайнай пазнакай «шум» хаваецца дужы дум-дэт-метал. Іранічна шмат эмбіентных фрагментаў, яны выкарыстоўваецца як адцягваючы фактар, як быццам прамое адпаведнасць дэт-металу занадта распаўсюджана або банальна.
Neil Diamond — Wild at heart
У апошнім паўнафарматным рэлізе Ніла Дайманда прадстаўлены 10 трэкаў, якія раней не выдаваліся, запісаных у 2007 годзе для альбома Home Before Dark 2008 года. Незалежна ад таго, ці з’яўляецца Wild at Heart апошнім альбомам Ніла, ён завяршае акуратную трылогію запісаў, спрадзюсаваных Рубінам, якія ўваходзяць у лік самых удалых за ўсю доўгую кар’еру Дайманда. Хаця ні адна з гэтых песень не параўнаецца з яго несмяротнымі класічнымі хітамі, іх выпуск цалкам апраўданы.
Venus 5 — March Of The Venus 5
March Of The Venus 5 — гэта сумесь меладычнага металу, індастрыялу, сімфанічнай музыкі і поп-элементаў. Шведка Тэрэза «Тэці» Персан (hell in the club), італьянка Херма Сік (sick n’ beautiful) славенка Кармэн Клінк, сербка Алена Мілавановіч і албанка Эрына Сейтлары — пяць вакалістак з пяці еўрапейскіх краін аб’ядналіся з некалькімі вопытнымі метал-музыкантамі.
Laurie Anderson With Sexmob — LET X = X (Live)
Канцэртны альбом Лоры Андэрсан і нью-ёркскага джазавага ансамбля Sex Mob уключае 23 трэкі, запісаныя падчас іх канцэртнага тура, адрозніваецца ярка выяўленым апавядальным характарам. LET X=X можа здацца супярэчным прынцыпам эксперыментальнага мастацтва, але гэта рэдкі канцэртны альбом, які варта паслухаць ад пачатку да канца, як з-за музыкі, так і з-за ўсіх інтэрмедый.
Bara — Mary Cry
Готык-рок гурт з Італіі мае ўсе атрыбуты жанру, што ствараюць атмасферу: вывастраныя рыфы на прыглушаным узроўні гучнасці, сінтэзатары, якія пранікаюць у вас нібы халодны туман і барытон, які вядзе ў цемру. Бас і ўдарныя, вядома ж, задаюць тэмп і не даюць усяму пагрузіцца ў акіян адчаю.
Jeff Parker ETA IVtet — Happy Today
Асабліва ўражвае, што, нягледзячы на жывую імправізацыю, пануе атмасфера стрыманасці. Кожны музыка знаходзіцца ў ідэальнай раўнавазе, умее ствараць прастору для іншага, сапраўды ведаючы, калі гэта неабходна, уносячы свой фундуш у майстэрска вылепленую мазаіку. Гэты вытанчаны фрагмент псіхадэлічнай даб-музыкі, пераплецены з далікатным саксафонам, ператварае першапачаткова прыглушаны эфірны касмічны джаз у шчасце прахалоднага фанка. Тэлепатычныя абмены паміж музыкамі ў калектыўны высілак, накіраванае на стварэнне магутнай і гіпнатычнай музычнай плыні не могуць удастойвацца дрэнных рэцэнзій, калі вам па душы такая музыка. Happy Today — гэта джаз у яго самай эксперыментальнай, бязмежнай форме.
Дзяніс Леснік
Таксама чытайце:
The Black Keys — PEACHES!
Nine Inch Nails & Boys Noize — NINE INCH NOIZE
Flea — Honora
